Гадзіна мовазнаўства “Гучы беларуская слова”.
20.02.2026У філіяле “Заслаўская гарадская бібліятэка” прайшла гадзіна мовазнаўства “Гучы беларуская слова”. Мерапрыемства было прымяркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкары падрыхтавалі інтэрактыўную гульню”Загадкі роднай мовы”, спаборнічалі ў адгадванні загадак. Правялі агляд выставы “Памятай словы: Народ. Мова. Радзіма”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі вершы, згадвалі беларускія народныя абрады і звычаі, прыкметы і павер’і.
Мы в соцсетях: