РУ БЕ EN

Вечар – партрэт “Роднае слова - душа народа: творчасць Ніла Гілевіча”

18.02.2026

У філіале  “Заслаўская гарадская бібліятэка” прайшоў   вечар-партрэт “Роднае слова - душа народа: творчасць Ніла Гілевіча”. Мерапрыемства праведзена ў рамках тыдня беларускай мовы. Галоўнай задачай сустрэчы было пазнаёміць моладзь з  творчасцю паэта, пісьменніка, перакладчыка. Ніл Гілевіч – не толькі паэт, але і грамадскі дзеяч, які абараняў права беларусаў размаўляць на сваёй мове на заканадаўчым узроўні. На прыканцы была праведзена гульня «Паэтычная скарбонка», зачытваліся ўрыўкі на беларускай мове, а ўдзельнікі павінны былі назваць твор.    

 

Фотогалерея:

поделиться в: