Пытанне дня “Ці ведаеце Вы, што азначае слова?”
06.02.2026У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» бібліятэкары Ждановіцкай сельскай бібліятэкі прапануюць наведвальнікам кнігі на беларускай мове і праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы і далучэнне да беларускай літаратуры шырокай грамадскасці. Таксама кожную пятніцу ў бібліятэцы размаўляюць толькі па-беларуску, а на працягу тыдня чытачы адказваюць на пытанне дня: “Ці ведаеце вы, што азначае слова?”. На гэтым тыдні наведвальнікам прапануецца ўспомніць значэнне слова"ГЭБЛІК". Хто адказаў, атрымаў салодкі падарунак. Удзел у праекце падкрэслівае важнасць нацыянальных каштоўнасцяў і паказвае багацце беларускай мовы і літаратуры.
Мы в соцсетях: