Выставка декоративно-прикладного творчества “Лялечныя гісторыі”
16.11.2024З 16 лістапада 2010 года ў Беларусі адзначаецца нефармальнае свята беларускай лялькі і Лескаўская сельская бібліятэка ніколі не застаецца ў баку ад гэтай падзеі. Выстава тэкстыльных лялек “Лялечныя гісторыі” з’яўляецца гэтаму пацвярджэннем. На выставе былі прадстаўлены самыя розныя лялькі: беларускія міфалагічныя персанажы, народныя абярэжныя і абрадавыя лялечкі. Жывуць побач з кнігам і гульнёвыя, і інтэр’ерныя лялькі ў традыцыйным для беларусаў адзенні, якія гарманічна дапаўняюць прастору бібліятэкі. Ствараюць іх сваімі ўмелымі ручкамі юныя чытачы з дапамогай бібліятэкара на творчых занятках і майстар-класах. На прэзентацыі выставы прысутныя даведаліся пра цікавыя гісторыі некаторых лялек і сакрэтамі іх вырабу.
Мы в соцсетях: