Літаратурная гасцёўня “Вобраз маці ў творах паэтаў і пісьменнікаў”
12.10.2024Напярэдадні Дня Маці, у Мачулічшанскай пасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча з маленькімі чытачамі, на якой бібліятэкар зрабіў своеасаблівы экскурс па кніжным паліцам, пастараўшыся раскрыць такую важную тэму, як “Вобраз маці ў творах паэтаў і пісьменнікаў”. Адносіны да маці, любоў i пашана да яе — выключная мерка духоўнасці кожнага чалавека. Становішча жанчыны-маці — люстэрка грамадства. Менавіта адносінамі да маці вывяраюць сваіх герояў многія пісьменнікі. Да паэтызацыі вобраза маці звярталіся і працягваюць звяртацца многія творцы.
Іван Шамякін, Алесь Гарун, Вера Вярба, Еўдакія Лось, Ніна Мацяш, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Брыль, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч – і гэта не поўны спіс тых пісьменнікаў і паэтаў, чые творы аб маці ўспаміналіся на сустрэчы.
На прыканцы бібліятэкар звярнуў увагу прысутных на тое, каб і яны не забываліся казаць штодзённа добрыя словы сваёй матулі, маці, мамачцы, заўсёды ёй дапамагалі.
Мы в соцсетях: