Інфармацыйная гадзіна “Беларускае пісьменства: крок у гісторыю”
06.09.2024У Крупіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Беларускае пісьменства: крок у гісторыю”. Прысутныя даведаліся, што з 1994 г. у нашай рэспубліцы адзначаецца Свята беларускага пісьменства. З глыбокай старажытнасці дайшло да нас жыватворнае слова роднай мовы. Праз стагоддзі і цяжкія выпрабаванні данеслі яго нашчадкам выдатныя асветнікі і творцы: Е. Полацкая, К, Тураўскі, С. Полацкі, С. Будны і інш. Сапраўды, нам ёсць што ўзгадаць, нам ёсць чым ганарыцца.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Свята роднага слова”, на якой былі прадстаўлены найлепшыя выданні беларускага кнігадрукавання. Дзеці з цікавасцю пазнаеміліся з цудоўнымі выданнямі беларускіх выдавецтваў. Адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, прымалі ўдзел ў гульне “Перакладчык”.
Мы в соцсетях: