РУ БЕ EN

Гадзіна-разважанне “Будучыня без тытуню”

30.05.2024

Мінская раённая цэнтральная бібліятэка правяла гадзіну-разважанне “Будучыня без тытуню” да Сусветнага дня без тытуню.

Чытачы мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з літаратурай па здароваму ладу жыцця, прадстаўленай на выставе, са звесткамі аб небяспецы курэння і рэкамендацыі па прафілактыцы шкодных звычак, але  падчас гутаркі пазнаёмiцца з трывожнымi фактамi пра курэнне, яго ўздзеянні на чалавека, мiфы, якiя распаўсюджаны сярод курыльшчыкаў, пра рэальнасць праяўлення тытуню на здароўе акружаючых. Прысутныя прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, адказваючы на пытанні здаровага ладу жыцця.

Фотогалерея:

поделиться в: