РУ БЕ EN

Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крылы ільняныя – ручнікі”.

25.05.2024

Да дня беларускага ручніка, які адзначаецца 25 мая, Лескаўская сельская бібліятэка праводзіць выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крылы ільняныя – ручнікі”. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыццёвага шляху чалавека.  Мы бачым падоўжаны кавалак узорыстай тканіны там, дзе святкуюцца радзіны і вяселле, на ім выносім хлеб-соль пры сустрэчы дарагіх гасцей, ім упрыгожваем ікону і ў ім захоўваецца цяпло роднай хаты, перадаваемага з пакалення ў пакаленне.                   

             На выставе прадстаўлена калекцыя ручнікоў бібліятэкара Алены Каткоўскай, якая вышывала іх арнаментальнымі ўзорамі і ўпрыгожвала  карункамі на працягу многіх гадоў.

Фотогалерея:

поделиться в: