РУ БЕ EN

Падарожжа «Краіна народнага мастацтва»

30.09.2023

Юныя чытачы Лескаўскай сельскай бібліятэкі здзейснілі цікавае падарожжа ў краіну народнага мастацтва.

Бібліятэкар распавяла што  з даўніх часоў нашы продкі ткалі і шылі адзенне, будавалі і аздаблялі дамы, выраблялі посуд і мэблю сваімі рукамі. Іншы раз гэта былі не простыя рэчы, а сапраўдныя творы мастацтва з тканымі ці вышыванымі ўзорамі, арнаментам, размалёўкай, разьбой.

Падарожжа ў загадкавую краіну народнага мастацтва адбылося з дапамогай кніжнай выставы «Жывуць традыцыі – квітнее зямля». На старонках кніг змешчана шмат займальнай інфармацыі пра гісторыю і сучасны стан старадаўніх беларускіх рамёстваў. Замацаваць атрыманныя веды дапамог майстар-клас «Бабуліны лялькі», які правяла для прысутных бібліятэкар.

поделиться в: