Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна«Сейбіт кнігі і асветы»
05.09.2023Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна«Сейбіт кнігі і асветы», прысвечанае Дню беларускага пісьменства, прайшло ў Гатаўскай бібліятэцы-клубе.
Удзельнікі мерапрыемства праслухалі аповед пра гісторыю ўзнікнення кнігі і развіццё кніжнай справы на тэрыторыі Беларусі.
У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі свае веды аб доктары навук, вялікім асветніку Францыску Скарыне і яго дзейнасці, пазнаёміліся з узнікненнем кнігадрукавання на беларускіх землях, прагледзелі відэаролік.
Школьнікі даведаліся, што Францыск Скарына з Полацка займаўся не толькі выданнем кніг. Ён праявіў незвычайны талент у жывапісе, батаніцы, медыцыне… З яго імем звязана зараджэнне ў беларускім грамадстве шэрага навук: філалогіі, батанікі, медыцыны, выяўленчага мастацтва. А асветніцкія ідэі і памкненні нашага слыннага першадрукара надалей знайшлі падтрымку і развіццё ў справах і здзяйсненнях яго паслядоўнікаў — Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, братоў Зізаніяў.
Бібліятэкар пазнаеміла вучняў з кнігамі, прысвечанымі асобе першадрукара. Сярод прадстаўленых выданні: А.Клышка «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”, Алесь Суша “Францыск Скарына. Чалавек-легенда”, “Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя”, “Францыск Скарына. Чалавек-свету”, А.Лойка “Францыск Скарына або сонца Маладзіковае”, У.Кабзярук “Францішак Скарына”, Д.Кодер “Мой Франциск Скорина”, “Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына” (уклад. А.Груша).
Кожны жадаючы напрыкацы мерапрыемства змог узяць кнігу дамоў для самастойнага чытання.
Мы в соцсетях: