РУ БЕ EN

Літаратурная віктарына «Гэты цуд завецца кніга»

01.09.2023

   1 верасня    Лескаўская сельская бібліятэка  правяла  літаратурную віктарыну «Гэты цуд завецца кніга».  Прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення дзяржаўнага свята, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня і штогод ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Пазнаёміліся з кніжнай выставай «Вітаем кнігу беларускую» і з ахвотай адказвалі на пытанні бібліятэкара.  Для тых, хто ў першыню наведаў бібліятэку, праведзена экскурсія  «З чаго пачынаецца бібліятэка».

Фотогалерея:

поделиться в: