Гістарычны экскурс «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне»
02.09.20232 верасня Лескаўская сельская бібліятэка правяла для падлеткаў гістарычны экскурс «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне». Бібліятэкар нагадала пра самага яркага і найбольш вядомага дзеяча беларускай культуры. Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства шчыра здзіўляліся такому мноству талентаў, якія спалучаліся ў адным чалавеку: беларускі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, вучоны, лекар, грамадскі дзеяч. Для прагляду і больш дасканалага ўспрыймання тэмы бібліятэкар прапанавала кнігі А. Сушы «Францыск Скарына» з серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» , «Школьная бібліятэка» і іншыя.
Мы в соцсетях: