РУ БЕ EN

Пазнавальная гадзіна «Волшебных птиц земное чудо»

25.03.2023

У Лескаўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна «Волшебных птиц земное чудо» з мэтай выхоўваць беражлівыя адносіны да птушак, прыроды, прывіваць экалагічную культуру.

Першага красавіка ва ўсім свеце адзначаецца свята, прысвечанае птушкам. Усё жыццё чалавека звязана з птушкамі – вялікія і маленькія, дзікія і хатнія, яны радуюць сваім спяваннем, захоўваюць сады і агароды, знішчаючы шкодных насякомых.

На мерапрыемстве дзеці падзяліліся сваімі ведамі аб тым, якія птушкі прылятаюць да нас вясной, а якія жывуць круглы год. Бібліятэкар пазнаёміла з тэматычнай кніжнай паліцай «Пусть всегда поют нам птицы» і правяла віктарыну пра птушак Беларусі. Працягам мерапрыемства стала творчая гадзіна «Птушка як сімвал», на якой займаліся вырабам каляровых птушачак, якія сімвалізуюць прыход вясны.