РУ БЕ EN

Экалагічная вандроўка «У гасцях у Лесавічка»

19.03.2023

У Лескаўскай сельскай бібліятэцы прайшла экалагічная вандроўка «У гасцях у Лесавічка» з мэтай выхавання экалагічнай культуры, развіцця пазнавальнай цікавасці да навакольнага асяроддзя і беражлівых адносін да прыроды.
Юныя наведвальнікі бібліятэкі з дапамогай фальклорнага персанажа Лесавіка здзейснілі вандроўку ў дзіўны свет прыроды: прынялі ўдзел у экалагічнай віктарыне «Прыгоды з жыцця прыроды», спаборнічалі ў экалагічных гульнях, чыталі казкі і вершы пра жывел, адгадвалі загадкі. Бібліятэкар звярнула ўвагу на прыродазнаўчыя выданні, якія размясціліся на кніжных выставах «Я з кнігай адкрываю свет прыроды», «У гасцях у Лесавічка» і нагадала, што прырода напаўняе нас самымі лепшымі якасцямі, заўсёды дапамагае чалавеку, выхоўвае яго, а нам у адказ патрэбна больш беражліва і з павагай адносіца да яе.