РУ БЕ EN

Літаратуная гадзіна «Зямлі маей роднае слова»

03.03.2023

Лескаўская сельская бібліятэка  правяла  літаратурную  гадзіну «Зямлі маей роднае слова», прымеркаваную да Сусветнага дня пісьменніка, з мэтай фарміраваць цікавасць да творчасці беларускіх аўтараў, пазнаёміць з прафесіяй пісьменніка.

Жыццё без літаратуры папросту немагчыма, і таму нам патрэбна не забываць пра тых, хто напаўняе наша жыццё сэнсам. Пісьменнік – прафесія, якой вучацца і авалодваюць усё жыццё. Хтосьці з ранняга дзяцінства марыць выкладаць свае думкі на паперы, а некаторыя становяцца майстрамі пяра ў сталасці. Памятная дата для пісьменнікаў з усяго свету - 3 сакавіка 1986 года, менавіта ў гэты дзень узнік Сусветны дзень пісьменніка. Бібліятэкар асаблівую ўвагу звярнула на творчасць беларускіх аўтараў, нагадала, што беларускія пісьменнікі – гэта пісьменнікі, якія стваралі творы на беларускай мове, незалежна ад нацыянальнасці, грамадзянства і месца пражывання. Затым прысутныя пазнаёміліся з кніжнымі выставамі «Зямлі маёй роднае слова», «Беларускія літаратары – дзецям», прынялі ўдзел у віктарыне «Яны праславілі Беларусь».

Фотогалерея: