РУ БЕ EN

Творчая сустрэча з беларускай паэтэсай Палеес Е.Д. «Свята тых, хто любіць кнігу»

03.03.2023

У Ждановіцкай сельскай бібліятэцы прайшла чарговая творчая сустрэча з беларускай паэтэсай, перакладчыкам, філолагам Лізаветай Палеес «Свята тых, хто любіць кнігу», прымеркаваная да Сусветнага дня пісьменніка. Госцю сустракала сталая аўдыторыя, члены клуба «Русь», людзі, з багатым жыццёвым вопытам.
Лізавета Давыдаўна прачытала вершы з цыклаў «Земная ноша», «Две страсти», «Плачет скрипка», «И много еще впереди многоточий»; разам з чытачамі разважала пра прызначэнне чалавека, жыццё, творчасць і каханне ва ўсіх яго праявах, распавядала пра свой шлях у літаратуру, адказвала на шматлікія пытанні. Паколькі на вершы Лізаветы Палеес напісана мноства песень і рамансаў, некаторыя з іх, чароўныя сваёй пранізлівай прыгажосцю, кранальныя і ўзнёслыя, прагучалі падчас мерапрыемства. Напрыканцы дружна дамовіліся аб новай хуткай сустрэчы ў бібліятэцы!