РУ БЕ EN

Інтэрактыўная гульня “Каб любіць Беларусь нашу мілую..”

03.11.2022

Пад час восеньскіх канікул Пятрышкаўская сельская бібліятэка падрыхтавала інтэрактыўную гульню “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”. На мерапрыемства быў запрошаны аўтар, прафесійны псіхолаг Владзіміраў Канстанцін Паўлавіч.

     Вельмі змястоўна і цікава ён рассказаў пра Беларусь, зямлю песняроў, незвычайную сваімі людзьмі, сваімі краявідамі – рэкамі і азёрамі, лясамі і балотамі, курганамі, крыніцамі, сваёй гісторыяй... дзеці даведаліся, што мы, беларусы, народ з моцнымі каранямі, з глыбокай гістарычнай памяццю, і, самае галоўнае, са сваёй спрадвечнай мовай.

     Удзельнікі праявілі ўсе свае магчымасці і веды па гісторыі, літаратуры, геаграфіі, мастацтву.

Фотогалерея: