РУ БЕ EN

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывое слова песняроў маёй Радзімы”

03.11.2022

У Заслаўскай гарадской бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Колоса “Жывое слова песняроў маёй Радзімы”. 

Залатымі літарамі высвечаны імены  класікаў нацыянальнай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Амаль з самых першых кніг, прачытаных яшчэ па складах, прыйшлі ў наша жыццё гэтыя імёны.

 На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.К.Пуцейка 7”Г” і 10 “А” классаў з настаўніцай Казлоўскай Ганнай Станіславаўнай. Біліятэкары цікава распавядалі пра жыццёвы і творчы шлях абодвух пісьменнікаў, падрыхтавалі музычныя кампазіцыі на словы Купалы і Коласа. Удзельнікі чыталі вершы славутых аўтараў, а таксама адкрылі шмат карыснай інфармацыі для сябе. Актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне.

Была падрыхтавана выстава “Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі”, рамка для фотаздымкаў  “Чытаю Коласа і Купалу”.

Фотогалерея: