РУ БЕ EN

ХХІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022"

11.06.2022

10-11 чэрвеня Мінская раённая цэнтральная бібліятэка прыняла ўдзел у ХХІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022", які быў прысвечаны Году гістарычнай памяці, у агульнай экспазіцыі Мінскай вобласці "Партал часу. Міншчына: гісторыя і сучаснасць" з экспазіцыяй "Старажытная Беларусь".
Былі прадстаўлены тэматычныя выставы: «Імя ў летапісе» з малюнкамі вядомых гістарычных асоб, а таксама гарадоў Мінскага раёна 10-13 стагоддзяў (QR-коды з пераходам на віртуальныя экскурсіі); «Беларусь на ростанях стагоддзяў», на якой пададзены гістарычныя звесткі і кнігі па гісторыі 10-13 стагоддзяў, буклеты па гісторыі Мінскага раёна ў 10-13 стагоддзях з QR-кодамі.
Таксама дзейнічала фотазона «Гістарычны ваяр», правадзіліся інтэрактыўныя гульні і віктарыны па гісторыі Беларусі.