РУ БЕ EN

Экскурсія  “Дом, дзе жывуць кнігі”

14.01.2022

          У навагоднія святы Лескаўская  сельская  бібліятэка правяла  для вучняў пачатковых класаў прыватнай школы "Ребенок будущего" экскурсію  “Дом, дзе жывуць кнігі”. Мэта: пазнаёміць дзяцей з бібліятэкай, з прафесіяй бібліятэкара, зацікавіць дзяцей да чытання. Для таго, каб наведванне бібліятэкі засталося больш запамінальным, бібліятэкар правяла майстар-клас па вырабу казачнага гноміка з падручных матэрыялаў. Дзеці ахвотна выразалі з фетра і паперы патрэбныя загатоўкі, склейвалі іх патрэбным чынам і ў выніку кожны зрабіў адметнай сваю цацку, якую з задавальненнем забралі з сабой. На развітанне дзеці і іх настаўнікі адзначылі, што наведванне бібліятэкі было для іх цікавай, карыснай, пазнавальнай, вельмі прыемнай падзеяй і пажадалі сустракацца як мага часцей.

Фотогалерея: