Новости Літаратурная вандроўка “Светачы зямлі беларускай”

Літаратурная вандроўка “Светачы зямлі беларускай”

31 жніўня 2020 года бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” запрасіла ўдзельнікаў клуба “Літарына”  у літаратурную вандроўку “Светачы зямлі  беларускай”.

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся , што першаму “Буквару”  споўнілася  402 гады. Бібліятэкар  пазнаёміла  юных  чытачоў з  выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі: апавядала пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць хрысціянскай падзвіжніцы, ігуменні  манастыра Святога Спаса ў Полацку Ефрасінні  Полацкай, багаслова, царкоўнага  пісьменніка, епіскапа  Кірылы Тураўскага і беларускага, усходне-славянскага першадрукара, культурнага дзеяча,  мысліцеля-гуманіста  Францыска  Скарыны.

Перагартаць  старонкі  нашай  слаўнай  гісторыі  і  пранікнуцца  духоўным  подзвігам  вялікіх  людзей,  якія  працавалі,  каб  несці  людзям  усёй  зямлі  Слова  і  Асвету,  дапамагла  выстава-хроніка  “Сейбіты  кнігі  і  асветы”.

Яндекс.Метрика