Новости Гадзіна смутку "Чарнобыль баліць, папярэджвае, вучыць" (Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

Гадзіна смутку "Чарнобыль баліць, папярэджвае, вучыць" (Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

24 красавіка 2019 года бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” запрасіла юных чытачоў на гадзіну смутку “Чарнобыль баліць, папярэджвае, вучыць”.

Бібліятэкары паведалі прысутным аб тым, што дата 26 красавіка 1986 г. назаўсёды ўвайшла ў гісторыю чалавецтва як дзень найбуйнейшай аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

На мерапрыемстве гучалі вершы паэтаў, якія адгукнуліся на чарнобыльскую трагедыю, вялася размова аб тым, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС закранула лёсы многіх мільёнаў людзей і нанесла сур’ёзную эканамічную шкоду дзяржаве

Не абышлі ўвагай чытачы бібліятэкі і выставу-спачуванне “Звон жалобны над краем – Чарнобыль”, на якой была прадстаўлена літаратура пра такі далёкі і такі незабыўны 1986 год. 

alt

Яндекс.Метрика