Новости Творчая сустрэча з В.Болдзіным у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

Творчая сустрэча з В.Болдзіным у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

12.04.2019 г. у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Болдзіным Валерыем Мікалаевічам “Добрыя казкі”.

Ён расказаў прысутным пра тое, як у сваім пасляваенным дзяцінстве марыў стаць ваенным, артыстам і вядомым пісьменнікам. І ўсе гэтыя мары спраўдзіліся!

Валерый Мікалаевіч, аўтар серыі «Добрых казак ад Алёшкі», не толькі піша выдатныя кнігі, але і сам ілюструе іх; таксама ён сябруе з юнымі мастакамі, малюнкі якіх змешчаны ў яго кнігах.

Будучы прафесійным артыстам, Валерый Болдзін не проста распавядаў пра кнігі, а ператварыў свой выступ у сапраўднае тэатральнае дзейства: пераўвасабляўся то ў слана, то ў старэнькую бабулю, то ў Ката Пятровіча.

Ён чытаў свае вершы, а дзеці дапамагалі, ён спяваў песні, а дзеці падпявалі.

Пісьменнік незвычайна жыва і цікава прадставіў свае кнігі: «Для чаго прыдуманы Слон?», «Кветкі для бабулі», «Як дурны Мышонак разумным стаў», «Ішоў па парку дыназаўрыка».

Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя набылі кнігі з аўтографам аўтара.

alt

alt

Яндекс.Метрика