Новости Творчая сустрэча з М.Чарняўскім (Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

Творчая сустрэча з М.Чарняўскім (Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

26 сакавіка 2019 годах у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям”” у бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” прайшла сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міколай Чарняўскім “Пад вясёлкай дзяцінства”

Імя Міколы Чарняўскага вядома не толькі ў нас, але і далёка за межамі Беларусі. Кожная кніга аўтара – сапраўдная падзея для тых, хто любіць родную мову, хто неабыякава адносіцца да гісторыі сваёй краіны і хоча ведаць свае карані. У бібліятэцы аўтар з цёплай усмешкай расказаў юным чытачам пра герояў сваіх кніг, пазнаёміў прысутных са сваёй першай кнігай, з газетай “Піянер Беларусі” 1958 года выдання,  дзе быў надрукаваны першы верш тады яшчэ 15-гадовага Міколы Чарняўскага, а таксама з кнігамі, якія выйшлі ў выдавецтве “Народная асвета” у апошнія часы.

На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя яго кніг, выдадзеных у “Народнай асвеце”.

Героі вершаў, казак, апавяданняў Мікалая Мікалаевіча – дзеці: дапытлівыя, знаходлівыя, з пачуццём гумару і з самаахвярнай адданасцю роднай зямлі. На старонках сваіх кніг аўтар захапляецца прыгажосцю роднага краю, прымушаючы нас зразумець сапраўдны сэнс патрыятызму, адчуць бязмерную любоў да сваёй малой радзімы.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. Па заканчэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя атрымалі аўтограф аўтара.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика