Новости Літаратурна-музычнае мерапрыемства да Міжнародняга дня жанчын (бібліятэка ДУ "Мінскі раённый цэнтр культуры")

Літаратурна-музычнае мерапрыемства да Міжнародняга дня жанчын (бібліятэка ДУ "Мінскі раённый цэнтр культуры")

7 сакавіка 2019 года бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” правляа літаратурна-музычнае мерапрыемства, прысвечанае Жанчыне «Милые, добрые, нежные…»напярэдадні Міжнароднага дня жанчын.

Бібліятэкары запрасілі чытачоў бібліятэкі на літаратурна-музычную гасцёўню, каб павіншаваць з адным з самых галоўных святаў вясны  – Днём жанчын.

Усе мы ведаем, што нічога так не сагрэе душу і сэрца маці, як добрае і ласкавае слова дачуркі ці сына, таму святочную праграму супрацоўнікі бібліятэкі рыхтавалі разам з дзеткамі, якія прысвяцілі сваім самым прыгожым,  самым чулым матулям і самым добрым бабулям цёплыя, прыгожыя, пранікнёныя вершы, сцэнкі, песні і музычныя нумары.

Добры настрой і прыемныя хвіліны радасці падарылі прысутным дзяўчынкі, якія займаюцца ў студыі ўсходняга танца “Мариам”,  шквал эмоцый выклікаў танец кіраўніка студыі Таццяны Міхайлаўны Танана “Карнавальная феерия”.

Лірычную ноту ў мерапрыемстве стваралі вершы паэта Вячаслава Пятровіча Вайшэвіча, якія ён прысвяціў самым прыгожым і абаяльным, самым добрым і працавітым, самым мілым і родным жанчынам…

У цёплай, душэўнай атмасферы гучалі словы павагі і ўдзячнасці за нялёгкія клопаты матулям і бабулям, якія штодзённа здзяйсняюць подзвіг у такой важнай справе – выхаванне Ча-ла-ве-ка!

alt

Яндекс.Метрика