Новости Фальклорнае свята "Шырокая Масленіца ў бібліятэцы" (Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

Фальклорнае свята "Шырокая Масленіца ў бібліятэцы" (Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

Бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” 06 сакавіка 2019 года запрасіла сваіх чытачоў на фальклорнае свята “Шырокая Масленіца ў бібліятэцы”.

Гасцей сустракала бібліятэкар у вобразе прыгажуні-вясны, якая паведала прысутным пра кожны дзень Масленічнага тыдню і пра тое, як святкавалі Масленіцу нашы продкі. Гасцей чакалі вясёлые гульні і конкурсы, Масленічная віктарына, а таксама галоўныя атрыбуты свята – бліны з салодкім мядком, смачным варэннем, смятанкай. Чытачы з задавальненнем частаваліся прысмакамі і ўспаміналі свае гісторыі, звязаныя з гэтым вясёлым і шумным святам.

Дапоўніла свята  фальклорная выстава  “Зарпашаем на Масленіцу” -  выстава-запрашэнне бібліятэкараў за хлебасольны беларускі стол з самаварам, блінамі і абаранкамі.

alt

alt

Яндекс.Метрика