Новости Мероприятие "Детство, опалённое войной" в Ждановичской сельской библиотеке

Мероприятие "Детство, опалённое войной" в Ждановичской сельской библиотеке

11.02.2019 г. Ждановіцкая сельская бібліятэка правяла сустрэчу з малалетнім вязнем Вялікай Айчыннай вайны Быкавым Ул.. Х. пад назвай «Детство, опаленное войной». 

У гісторыі кожнага народа ёсць змрочныя даты, якія забыць нельга. Адна з іх – 22 чэрвеня 1941 года. Вялікая Айчынная вайна забрала жыцці 4 мільёнаў беларусаў, пакінула свой крывавы след на людскіх лёсах. Як сказаў адзін з ветэранаў: “вайна-гэта частка нашага жыцця".

Часткай горкага жыцця могуць назваць вайну і тысячы людзей, якія ў тыя гадыбылі яшчэ дзецьмі. Іх дзяцінства –агонь, вайна, канцлагеры, дзіцячыя дамы і гора, якое пасялілася ў душах назаўжды.

Мэты сустрэчы: пашыраць ўяўленні дзяцей аб Вялікай Айчыннай вайне; выхоўваць паважлівае стаўленне да людзей старэйшага пакалення; выхоўваць пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці.

Дзяцінства і вайна –гэта несумяшчальныя паняцці. У нашага пакалення дзяцінства –самы шчаслівы час жыцця, яго ўспамінаюць з усмешкай, калі перад вачыма праплываюць мілыя сэрцу моманты – блакітнае неба, ласкавыя рукі мамы, яе добрыя вочы. Але каля 5 мільёнаў дзяцей былі пазбаўленыя гэтых шчаслівых хвілін. Яны адчулі на сабе жахі акупацыі, здзекі, голад і холад. Дзеці вайны…

Уладзімір Фёдаравіч сустрэў вайну ў узросцечатырох з паловай гадоў. Ён не ведаў, як складзецца яго жыццё праз год, месяц, дзень, праз гадзіну… І толькі вера ў светлую будучыню дапамагла яму выжыць!

Мы павінны шмат чаму навучыцца ў гэтага гераічнага чалавека!

alt

alt

alt

 

Яндекс.Метрика