Новости Калядная сустрэча "Чарадзейства на Каляды" ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

Калядная сустрэча "Чарадзейства на Каляды" ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

05.01.2019 г. Ждановіцкая сельская бібліятэка правяла калядную сустрэчу на Раство Хрыстова: "Чарадзейства на каляды".

Каляды – гэта адно з самых старажытных свят на Беларусі. Свята адбываецца тады, калі дзень робіцца даўжэйшы, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць на небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. І хоць зіма яшчэ мае ў запасе многа снегу і марозаў, усё ж людзі ведаюць, што канец яе не так ужо далека…

Нашы чытачы, члены клубаў пры бібліятэцы, дзеці, сустракалі каляды сумесна з прыхаджанамі хрысціянскай евангельскай царквы: спявалі калядныя песні, ладзілі гульні, танцы, удзельнічалі ў тэатралізаваным прадстаўленні, і нават "вадзілі казу”.

alt

alt

Яндекс.Метрика