Новости Калядная сустрэча з І.А. Токаравай у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

Калядная сустрэча з І.А. Токаравай у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

03.01.2019 г. у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы адбылася калядная сустрэча з беларускай пісьменніцай Токаравай І.А.: “Паломничество на Святую Землю».

Напярэдадні аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў - Раства Хрыстова - у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кніг вядомай беларускай пісьменніцы Ірыны Аляксандраўны Токаравай.

Адна з іх - «Иерусалимские рассказы» - нарадзілася з запісаў дзённіка, які вёўся падчас паломніцкіх паездак на Святую Зямлю. Па старонках менавіта гэтай кнігі нашы чытачы здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Назарэт, Віфлеем, Горненскі жаночы манастыр і, вядома, у святы для прадстаўнікоў трох рэлігій (хрысціянства, мусульманства і юдаізму) горад – Ерусалім. 

Займальны аповед Ірыны Аляксандраўны аб цікавых сустрэчах, незвычайных падзеях, цудоўных з'явах на Святой Зямлі суправаджаўся яркім відэашэрагам, што, несумненна, ўзмацняла эмацыянальнае ўздзеянне на прысутных.

Абыякавым не застаўся ніхто! Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй.

alt

Яндекс.Метрика