Новости Творчая сустрэча з Г.Аўласенка "Пад вясёлкай дзяцінства" ў бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

Творчая сустрэча з Г.Аўласенка "Пад вясёлкай дзяцінства" ў бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

17 снежня 2018 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Генадзем Аўласенка “Пад вясёлкай дзяцінства”, на якой адбылася прэзентацыя яго зімовай казкі “Снегавік і вясна”.

Генадзь Пятровіч паведаў прысутным пра свае творы, якія прывабліваюць юных чытачоў сваёй багатай фантазіяй, тонкай назіральнасцю і светлым гумарам, а зімовая казачная гісторыя пра Снегавіка напярэдадні Навагодніх святаў асабліва зацікавіла прысутных дзяцей. Першапачаткова аповесць  была напісана як п’еса і заняла трэцяе месца  ў рэспубліканскім конкурсе “Пьесы для кукольных театров”.

А цудоўны навагодні настрой стварыў майстар-клас ад супрацоўніка Выдавецкага Дома “Звязда” Алены Карпенка, падчас якога дзеці зрабілі цудоўныя навагоднія паштоўкі са Снегавіком з кнігі “Снегавік і Вясна”.  

alt

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика