Час цікавай інфармацыі "Птушка года"
Кожны год грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” аб’яўляе птушку года. Галоўная мэта – выхоўваць у людзей беражлівыя, уважлівыя адносіны да жывой прыроды ўвогуле і да птушак у прыватнасці. 2018 год – год шчыгла чорнагаловага.
20.10.2018 года з аповеду бібліятэкара Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэкі дзеці даведаліся, дзе жыве шчыгол, як робіць свае гнёзды, чым харчуецца. Былі здзіўлены,што самы-самы любімы ласунак птушкі - насенне
чартапалоху. З ім,чартапалохам, мы,людзі, вядзем бескампрамісную барацьбу, тым самым пазбаўляючы птушку корму.
Дзеці прагледзелі на кампутары фільм пра шчыгла чорнагаловага; яны адгадвалі загадкі пра птушак,што напісаў М. Пазнякоў і размалёўвалі выяву птушкі.
У выніку ў дзяцей значна пашырыўся кругагляд. Некаторыя з іх упершыню даведаліся пра існаванне такой птушкі – шчыгла чорнагаловага