Жывыя сведкі даўніны
Гатаўская сельская бібліятэка-клуб арганізавала разам з членамі сямейнага клуба “Гнездышко” выставу медалёў, рэчаў і фотаздымкаў “Жывыя сведкі даўніны”, якая была адкрыта 18 кастрычніка 2018 года.
Экспанаты, быццам жывыя сведкі мінулага, нагадваюць нам пра нашу гісторыю, побыт і традыцыі.
Чытачы не толькі тактыльна, але і духоўна змаглі дакрануцца да культуры продкаў.