Новости "Солнце души моей"

"Солнце души моей"

У рамках свята да Дня маці 13.10.2018 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” прайшла сустрэча з заслужаным настаўнікам Рэспублікі Беларусь, жыхаром вёскі Тарасава Аляксандрам Дзмітрыевічам Якаўлевым.

Таксама адбылося адкрыццё фотавыставы Якаўлева А.Д. “Мядовае лета.”

Прыгожымі беларускімі песнямі з Днём маці павіншавалі сваіх матуль і сталых людзей нашы актыўныя чытачы Жукоўская Марта і Палуда Насця. Спецыяльна да свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы актыўны ўдзельнік клуба сталых людзей Іваноў Міхаіл Іванавіч падрыхтаваў вершаваныя пажаданні для чытачоў бібліятэкі. Сустрэча атрымалася па-сямейнаму душэўная, добрая, пазнавальная.

Выстава-хобі Касянковай Веранікі, прысвечаная Дню маці, “Первая встреча с книгой”, а таксама выстава духоўнай літаратуры “К Богородице под покров” дапамаглі кожнаму чалавеку даведацца пабольш пра гісторыю гэтых святаў.

alt

alt

Яндекс.Метрика