Новости Выстава народнай творчасці "З крыніц спрадвечных"

Выстава народнай творчасці "З крыніц спрадвечных"

З 10.10 па 19.10.2018 года ў бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” экспанавалася выстава народнай творчасці “З крыніц спрадвечных”.

На выставе прадстаўлены цудоўныя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Міншчыны, якія прадстаўляюць частку духоўнай культуры нашага народа. Наведвальнікі бібліятэкі с задавальненнем разглядалі адмысловыя вырабы з саломы, якія нібы ўтрымліваюць у сабе спеласць жытнёвай нівы, цяпло чалавечых рук, традыцыйныя кошыкі, збанкі, слоікі, якія і сёння не страцілі сваёй адвечнай ролі і прызначэння ў сельскагаспадарчым побыце, аўтарскія лялькі,  якія з’яўляюцца не проста забавай, а сімвалам працягу роду, закладам сямейнага шчасця.

alt

alt

Яндекс.Метрика