Новости "Візіт міласэрднасці"

"Візіт міласэрднасці"

Што чалавеку старэнькаму трэба?

Позірк ласкавы, лустачка хлеба.

Лепей каб мякіш, а не скарынка.

Пагаварыць з кім хоць бы хвілінку.

Супчыку міска. Кропля пяшчоты.

Нам жа таксама спатрэбяцца, потым.

Словы спагады, добрыя вочы.

Старасць - не радасць,

Ды ўсе ў яе крочым… (Л. Багдановіч)

 

Так, сапраўды, ім многа не трэба. Адышоўшы ад актыўнага жыцця,яны, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў зносінах, у добрым слове, ва ўважлівых да сябе адносінах.І гэтыя зносіны патрэбны не толькі ім, а найбольш нам-маладым. Яны ўзбагачаюць нас сваім жыццёвым вопытам, напаўняюць наш розум мудрасцю.Не на пустым месцы ўзнікла ў беларусаў прымаўка: “Мы давядзем Вас да старасці, а Вы нас – да розуму”. Мы вельмі, вельмі патрэбны адно аднаму.

alt

 

01.10.2018 г. члены клуба “Бяседа”, яны ж і ўдзельніцы калектыва народнай песні “Чапурушкі”, разам з бібліятэкарам Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы Гаеўскай Алай Вітальеўнай наведалі сацыяльны прытулак для адзінокіх састарэлых у в.Гаёк, што ў Юзуфоўскім сельсавеце. Песні пад баян вярнулі пастаяльцаў прытулку ў іх маладыя гады і прынеслі ім шмат прыемных хвілін.

alt

Не застаўся і па-за ўвагай членаў клуба Булда Пётр Сцяпанавіч, што жыве ў в. Камянец Шаршунскага сельсавета. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Былы настаўнік Шаршунскай школы. За плячыма - доўгае жыццё, напоўненае самымі рознымі падзеямі.

alt

95 год- гэта вам не жартачкі!  Мы засталі Пятра Сцяпанавіча ў сваім садзе, за працай – даглядаў пчаліныя домікі, падрыхтоўваў іх да зімоўкі.

alt

У гэты сонечны восеньскі дзянёк, у засені яблынь, пад гудзенне пчол і глухія гукі падаючых яблыкаў, віншавалі нашага паважанага ветэрана э днём пажылых людзей. У знак падзякі ён прачытаў нам (па памяці) жартоўную байку “Бык і леў.”

Здароўя і дабра Вам, Пятро Сцяпанавіч, на доўгія гады!

Яндекс.Метрика