Новости Экскурсія "Родная гісторыя - для кожнага"

Экскурсія "Родная гісторыя - для кожнага"

14.09.2018 г. экскурсія "Родная гісторыя - для кожнага" была арганізавана і праведзена сумесна з работнікамі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў пры царкве святога Дзмітрыя Растоўскага ў  агр. Міханавічы.

У ролі экскурсавода выступіла бібліятэкар Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэкі Гаеўская А.В.

Яна пазнаёміла гасцей з гісторыяй роднага Шаршунскага краю:ад  першага ўпамінання ў летапісе і да сённяшняга дня. З цікавасцю слухалі прысутныя пра баявыя подзвігі партызан брыгады “Штурмавая”. Адна з баявых аперацый брыгады – вызваленне дзяцей з дзіцячага дома в. Сёмкава – легла ў аснову рамана М. Чэргінца “Кроў”.

Наведалі могілкі партызан брыгады, у гонар якіх на пастаменце велічна высіцца фігура партызана. На могілках 101 захаванне.

Не маглі, канечне, абмінуць і “Святыя крыніцы” – гідралагічны помнік  прыроды  рэспубліканскага значэння. Легенда сведчыць, што калісь даўно, на гары, з якой б’юць крыніцы, стаяла царква. За людскія грахі яна пайшла пад зямлю, а з таго месца сталі біць крыніцы. Іх тут буйных 6, а побач мноства маленечкіх выхадаў вады на паверхню. Усе гэтыя патокі вады звіняць і булькочуць, бразгаюць, нібы перагаворваюцца паміж сабой, сцякаюць ў раку Удранка, разносячы гукі па наваколлі. Таму гэта месца ў народзе яшчэ называюць “Бразгуха”.

alt

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика