Новости Час майстэрства "Усё геніяльнае - проста!"

Час майстэрства "Усё геніяльнае - проста!"

Першы восеньскі тыдзень для Ждановіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў плённа. Дзеці розных узростаў наведвалі бібліятэку дзеля сустрэчы з Г.С. Рыбаковай, якая бязвыплатна дзеліцца ўменнямі ствараць шэдэўры мастацтва сваімі рукамі.

Такую з'яву можна назваць дзівам: дзеці, самі таму не верачы, лёгка перахапляюць незвычайныя ўменні валанцёра. І гэта нас цешыць!

Мы перакананы: наша планета будзе круціцца хутчэй, калі з пакалення ў пакаленне будзе перадавацца ўсё тое добрае, што толькі ёсць на гэтым свеце.

alt

Яндекс.Метрика