Новости Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання «Франциск Скорина из славного города Полоцка»

Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання «Франциск Скорина из славного города Полоцка»

06.09.2018г. у бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры”да Дня беларускага пісьменства прайшло падарожжа да вытокаў кнігадрукавання «Франциск Скорина из славного города Полоцка».На ім прысутнічалі ўдзельнікі літаратурна-пазнавальнага клуба «Літарына», каб аддаць даніну глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам. Бібліятэкары паведалі юным кнігалюбам пра Францыска Скарыну, які больш чым 500 гадоў таму стаў заснавальнікам беларускага кнігадрукавання,а таксама аб тым, дзе нарадзіўся Францыск Скарына, кім былі яго бацькі, якія навучальныя ўстановы ён скончыў, якія навуковыя ступені меў, дзе і калі друкаваў свае кнігі ...

На мерапрыемстве прысутныя даведаліся, што ў гэтым годзе першаму «Буквару» споўнілася 400 гадоў, і да яго з'яўлення мелі дачыненне беларусы. Так, першы «Буквар» выйшаў на царкоўнаславянскай мове ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Іўе.

alt

alt

Яндекс.Метрика