Новости Тэматычная гутарка "Мы і насякомыя"

Тэматычная гутарка "Мы і насякомыя"

04.09.2018 года ў Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная гутарка «Мы і насякомыя».

Мэта мерапрыемства – праверка ведаў дзяцей аб правілах паводзін пры сустрэчы з рознымі насякомымі.

Прадметныя малюнкі з выявай насякомых, сюжэтныя карціны з выявай асяроддзя пасялення гэтых насякомых, часопісы, газеты, якія адлюстроўваюць прыроднае жыццё, дапамаглі замацаваць веды ў дзяцей пра тое, якія насякомыя шкодныя для чалавека, а якія – безабаронныя.

Аднак важным было адно: прыроду трэба захоўваць, таму што чалавек без прыроды будзе проста гінуць.

alt

Яндекс.Метрика