Новости "Волшебный мир сказки"

"Волшебный мир сказки"

04 верасня 2018 года бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” запрасіла сваіх юных чытачоў на літаратурнае падарожжа “Волшебный мир сказки”

Наўрад ці сярод нас знойдзецца хоць адзін чалавек, які ў дзяцінстве не слухаў казкі. Усе мы памятаем самыя першыя казкі пра “Колобка”, “Репку” і “Курочку Рябу”, памятаем казкі пра “Дзюймовочку”, “Снежную Королеву”  і “Кота в сапогах”. Кожны з нас перажываў за галоўнага героя і марыў аб прынцы ці прыгожай прынцэсе; марыў аб тым, каб злавіць залатую рыбку, якая выконвае нашы жаданні.

А якія казкі чытаюць сучасныя дзеці, ці добра ведаюць казачную краіну? На гэтае пытанне мы запрасілі адказаць нашых юных чытачоў, якія прысутнічалі на літаратурным падарожжы “Волшебный мир сказки” .

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што казкі бываюць чароўнымі, бытавымі, а таксама і пра жывёл. Даведаліся дзеці, чым адрозніваюцца народныя казкі ад літаратурных, чаму вучыць чалавека казка. З задавальненнем юныя чытачы ўдзельнічалі ў казачных віктарынах і чароўных конкурсах, складалі сваю казку і ўпэўніліся, што чытанне можа быць цікавым, карысным і вясёлым адначасова, бо няма на Зямлі такога чалавека, які б у дзяцінстве не любіў казкі.

alt

Яндекс.Метрика