Новости Творчая сустрэча "На мове роднай размаўляю"

Творчая сустрэча "На мове роднай размаўляю"

4 верасня 2018 года ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы да Дня беларускага пісьменства прайшла творчая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі “На мове роднай размаўляю”. Вучні чацвертага класа мясцовай школы разам з маладымі таленавітымі дзіцячымі пісьменнікамі Янай Явіч і Дзмітрыем Юртаевым адправіліся ў захапляльнае падарожжа па старонках іх кніг, даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі гасцей, пагаварылі аб нядаўнім свяце, якое адбылося ў г. Іванава Брэсцкай вобласці - Дні беларускага пісьменства.

Вынікам такіх жывых зносін стала жаданне кожнага вярнуцца дадому з кнігамі ўпадабаных аўтараў. Бібліятэцы на ўспамін з найлепшымі пажаданнямі і аўтографамі,  Яна Явіч і Дзмітрый Юртаеў падарылі тры цудоўныя кнігі.

alt

alt

Яндекс.Метрика