Новости Творчы час "Цудоўныя межы майго таленту"

Творчы час "Цудоўныя межы майго таленту"

03.09.2018 г. у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў творчы час “Цудоўныя межы майго таленту”

У нашай бібліятэцы заўсёды адкрыты дзверы для творчасці, фантазіі, актывізацыі ўсіх форм індывідуальнай і масавай работы.

Галіна Станіславаўна Рыбакова, валанцёр Ждановіцкай сельскай бібліятэкі, дапамагае раскрыць таленты ў кожнага, хто пажадае паспрабаваць сябе ў нечым новым.

Асноўная мэта – з дапамогай гульнёвых формаў зацікавіць дзяцей чытаннем. Пад час заняткаў у бібліятэцы можна выканаць творчае заданне, пачытаць кніжку, разгадаць крыжаванку, адгадаць загадкі.

alt

Яндекс.Метрика