Новости "Кут мой айчынны" ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

"Кут мой айчынны" ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

17.07.2018 г. да Года малой радзімы ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы прайшло сямейнае мерапрыемства: “Кут мой айчынны” клуба “Семейные портреты”.

Гэты год абвешчаны Годам малой радзімы. І тым, хто ўсур'ёз заклапочаны яе лёсам, відавочна, што зрабіць трэба нямала,і што задачы пастаўлены маштабныя. У той жа час малая радзіма патрабуе ўвагі не толькі сёлета. Яна, наша зямля, заўсёды адгукаецца на клопат — як цяпер, як сто гадоў таму, так і ў будучыні, калі на ёй будуць жыць нашы нашчадкі.

Маці Шушкевіч Галіна Дзмітрыеўна са сваімі дзецьмі вельмі цікавяцца гісторыяй нашай малой радзімы. Бібліятэкар прапанавала ўвазе прысутных матэрыялы перыядычнага выдання “Прысталічча”, якія тычацца гісторыі, цікавых падзей, фактаў з жыцця насельніцтва аграгарадка Ждановічы.

Збіраюцца гэтыя матэрыялы ўжо не адзіны год у тэматычныя папкі “Летапіс аграгарадка Ждановічы”, “Тут Радзімы маёй пачатак…”, “Наша маленькая сталіца”.

alt

 

Яндекс.Метрика