Новости Патрыятычная гадзіна "Квітней, мая Беларусь!"

Патрыятычная гадзіна "Квітней, мая Беларусь!"

28.06.2018 г. у бібліятэку ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” завіталі чытачы малодшага школьнага ўзросту на патрыятычную гадзіну, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Квітней, мая Беларусь”.

Прысутнічала 15 чалавек.

3 ліпеня беларускі народ адзначае адно з галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынята ў 1996 годзе. Напярэдадні гэтага вялікага свята бібліятэкары запрасілі юных чытачоў у бібліятэку, каб адправіцца ў літаратурнае падарожжа па роднаму краю, нагадаць яго гісторыю, успомніць знакамітых суайчыннікаў, сустрэцца з таямніцамі і цудамі беларускай прыроды.

Лірычны настрой мерапрыемству надалі мілагучныя вершы пра нашу цудоўную Беларусь на роднай мове, якія прысутныя падрыхтавалі загадзя, а замацаваць атрыманую падчас сустрэчы інфармацыю дапамагла гульня-віктарына “Беларусь – мая Айчына”. Супрацоўнікі бібліятэкі спадзяюцца, што ўдзельнікі мерапрыемства больш даведаліся пра нашу краіну, а таксама пранікліся павагай і любоўю да сваёй роднай Беларусі.

alt

alt

Яндекс.Метрика