Новости "Экалагічны летапіс краіны" (бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

"Экалагічны летапіс краіны" (бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры")

20.06.2018 г. падчас летніх канікул у бібліятэку ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” завітала намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Родная прырода” Вераніка Коласава, якая правяла для дзяцей малодшага школьнага ўзросту экалагічны майстра-клас “Экалагічны летапіс краіны”.

Вераніка Коласава прыехала на сустрэчу з распрацаванай праграмай для вучняў малодшых класаў, каб пагаварыць на тэму экалогіі, растлумачыць, што трэба жыць у гармоніі з навакольным светам, сябраваць з прыродай і пры гэтым не адмаўляцца ад сучасных магчымасцей.

Усе мы добра ведаем, што непатрэбную паперу можна аднесці на макулатуру, але супрацоўнік часопіса прапанавала іншае выйсце: правяла творчы майстра-клас “Другое жыццё паперы”,  прынесла з сабой малюнкі жывёльнага свету Беларусі, клей, нажніцы, непатрэбную паперу, каб разам з дзецьмі рабіць аплікацыі, малюнкі, вырабы з паперы.

Падчас сустрэчы прысутныя не толькі акунуліся ў чароўны свет беларускай прыроды, але і запасліся добрымі эмоцыямі і разуменнем таго, што мы павінны захаваць прыгажосць нашага краю, таму неабходна беражліва, па-гаспадарску і з выключнай адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага. 

alt

alt

Яндекс.Метрика