Новости "Сузор'е вершаў і музыкі" ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

"Сузор'е вершаў і музыкі" ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

13.06.2018 г. у Ждановіцкай сельскай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі А.Спрынчан і Я.Малішэўскім: “Сузор’е вершаў і музыкі”.

Прыйшлі яны з калекцыяй беларускіх народных музычных інструментаў і правялі для нашых чытачоў цікавае мерапрыемства, якое запомніцца надоўга.    

Аксана Спрынчан прэзентавала сямейныя кнігі “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” і “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў”,правяла для дзяцей літаратурную віктарыну, падчас якой школьнікі бліснулі ведамі роднай мовы і роднай гісторыі. З вуснаў паэтэссы прагучалі вершы з яе паэтычнага зборніка «ЖываЯ», усе яны былі на тэму «музыкі», сугучна задумы гэтай імпрэзы.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика