Новости Творчая сустрэча "Шуметь разрешается!"

Творчая сустрэча "Шуметь разрешается!"

16 мая 2018 года на творчую сустрэчу «Шуметь разрешается!» у бібліятэку ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” завіталі вясёлы, таленавіты,  неардынарны паэт Дзмітрый Юртаеў і выдатная паэтка, перакладчык і аўтар дзіцячых кніг Яна Явіч, а таксама чытачы малодшага  школьнага  ўзросту.

Яна Явіч пазнаёміла юных чытачоў з галоўнымі героямі сваіх  кніг "Самые цветочные сны", "Утёна хочет знать", а таксама з вершамі Народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна, якія Яна Явіч пераклала на беларускую мову, а выдавецтва “Звязда” сабрала ў кнігу “Адна сям’я”.

Змітрок Бурачок (Дзмітрый Юртаеў) захапіў дзяцей сваім яркім, жыццярадасным паэтычным выступленнем, якое суправаджалі  шумныя,  вясёлыя гульні.  На творчай сустрэчы прысутныя дзеці сцвярджалі, што вершы "Ябеда" і "Жадина" расказваецца не пра іх, а ў ”Сладкоежке”, наадварот, кожны пазнаў самаго сябе. 

Паэтычная замалёўка "Очкарик" дадала ўпэўненасці тым, каму неабходна насіць акуляры. Дзеці сталі сапраўднымі акцёрамі падчас выканання аўтарам басні “Суд” і верша “Строгий писатель”, грахаталі ў розныя “грахаталкі”, якія Змітрок прынёс на сустрэчу разам са сваім вершам “Великан Шурум-Бурум”.

Сустрэча з таленавітымі літаратарамі, апантаннымі сваёй справай, надоўга застанецца ў памяці дзяцей і настаўнікаў.

alt

alt

alt

Яндекс.Метрика