Новости "Час чытаць на роднай мове" ў бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

"Час чытаць на роднай мове" ў бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

У бібліятэку ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” 11 мая 2018 года на творчую сустрэчу  “Час чытаць на роднай мове” завітала вядомая беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

Падчас сустрэчы Кацярына Станіславаўна пазнаёміла прысутных дзяцей са сваімі кнігамі, іх героямі і з неверагоднымі прыгодамі, якія адбываюцца з героямі кніг. З дапамогай чароўнай палачкі пісьменніца ператварылася ў сапраўдную фею, якая жартавала, загадвала касмічныя загадкі, адгадвала імёны прысутных, начаравала ім прыемныя сны.

Прыйшла Кацярына Станіславаўна не адна, а ў суправаджэнні героя кнігі “Казкі сіняй падушкі” Пухліка, які жыве ў Сіняй падушцы.

Нашы чытачы парадавалі Кацярыну сваёй кемлівасцю, непасрэднасцю, зацікаўленасцю кнігай і чытаннем, а таксама веданнем беларускай мовы. На памяць аб сустрэчы прысутныя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара і фотаздымкі.

Зацікавіла прысутных  выстава-вернісаж  работ навучэнцаў Заслаўскай школы мастацтваў “Край, дзе ты жывеш”. Работы выкананы ў тэхніцы “Дыванок” і прысвечаны гістарычнай і культурнай спадчыне нашага краю.

alt

alt

alt

alt

 

 

 

Яндекс.Метрика