Новости Гадзіна смутку "Незатихающая боль" у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

Гадзіна смутку "Незатихающая боль" у бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"

Кожны год 26 красавіка бібліятэка ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” запрашае сваіх чытачоў, каб расказаць пра Чарнобыльскую трагедыю, бо гэта гора не толькі для асобных людзей, чые лёсы ці лёсы іх блізкіх паламаў той чорны красавік… Не толькі асобных краін, тэрыторыі якіх апынуліся пад радыяцыяй. Гэта трагедыя для ўсёй планеты. У гэтым годзе прайшла гадзіна смутку Незатихающая боль” – гэта сустрэча-боль, сустрэча-смутак, сустрэча-папярэджанне. І сустрэча-надзея, што падобная трагедыя больш не паўторыцца.

Бібліятэкары паведалі юным чытачам аб тым, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС закранула лёсы многіх мільёнаў людзей і нанесла сур’ёзную эканамічную шкоду дзяржаве, звярнулі ўвагу прысутных на тое, як на дзяржаўным узроўні вырашаюцца пытанні ліквідацыі вынікаў той страшнай аварыі. На мерапрыемстве гучалі вершы паэтаў, якія адгукнуліся на чарнобыльскую трагедыю.

Немагчыма сёння падлічыць страчанае намі ў матэрыяльным выражэнні, аднак куды большыя страты маральныя. Выгнаныя бядою са сваіх родных мясцін людзі праз гады і адлегласці не знаходзяць душэўнай раўнавагі… Пра што б ні гаварылі, прыгадваюць радзіму, роднае Палессе… Не прыносіць спакою новая зямля, ірвуцца сэрцы дамоў… Чарнобыль – гэта наш боль.

Не абышлі ўвагай чытачы бібліятэкі і выставу-спачуванне “Балючая памяць Беларусі”, дзе была прадстаўлена літаратура пра такі далёкі і такі незабыўны 1986 год. 

alt

alt

Яндекс.Метрика