Дабравешчанне ў бібліятэцы ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры"
06.04.2018 г. у бібліятэцы ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры” сабраліся ўдзельнікі клуба сталых людзей “Ля самавара”, каб успомніць гісторыю і традыцыі свята “Дабравешчанне”. Гаварылася аб царкоўных канонах, што датычацца Дабравешчання, аб народных звычках, прыкметах, забаронах, абмеркавалі прыказкі і прымаўкі, якія народ прысвяціў гэтаму святу.